Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа скіраваў віншаванні з Месяцовым Новым годам

Францішак павіншаваў народы, якія будуць адзначаць Новы год па месяцовым календары. Ён пажадаў здароўя і супакою, асабліва неабходных у часы пандэміі.

“На Далёкім Усходзе і ў розных іншых частках свету ў пятніцу 12 лютага многія мільёны людзей будуць святкаваць Месяцовы Новы год. Усім ім і іх сем’ям жадаю скіраваць маё шчырае прывітанне і зычыць у Новым годзе плёнаў братэрства і салідарнасці”, - сказаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 10 лютага 2021 г. прайшла ў Ватыкане.

Пантыфік таксама пажадаў усім здароўя і жыццёвага супакою ў “гэты асаблівы момант, калі з вялікім хваляваннем змагаемся з выклікамі пандэміі, якія тычацца не толькі цела і душы людзей, але таксама ўплываюць на грамадскія адносіны”.

Месяцовы Новы год нярэдка называюць “Кітайскім”, бо яго святкаванне распаўсюдзілася менавіта з Паднябеснай. Гэта галоўнае і самае працяглае свята ў Кітаі і іншых краінах Усходняй Азіі.
 

10 лютага 2021, 11:16