Папа падчас сустрэчы з Капітанамі-рэгентамі Сан-Марына Папа падчас сустрэчы з Капітанамі-рэгентамі Сан-Марына 

Пантыфік сустрэўся з Капітанамі-рэгентамі Сан-Марына

15 сакавіка 2021 г. Святы Айцец прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане Капітанаў-рэгентаў Рэспублікі Сан-Марына Алесандра Кардэлі і Мірка Дальчыні.

Пасля размовы з Францішкам палітыкі сустрэліся з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці Папы, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі.

Падчас шчырых перамоў выказвалася задавальненне плённым супрацоўніцтвам паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Сан-Марына. Абмяркоўваліся некаторыя тэмы, якія ўяўляюць агульны інтарэс і тычыцца міжнароднай сітуацыі, адносін у Еўропе і перспектыў мультылатэральнай дыпламатыі. Асаблівая ўвага звярталася на надзвычайную эпідэмічную сітуацыю і праграму вакцынацыі ў Рэспубліцы, на палітыку ў сямейнай сферы і падтрымку нараджальнасці, а таксама на тэме міграцыі і гуманітарных калідораў.

Бакі пацвердзілі жаданне працягваць канструктыўнае супрацоўніцтва на двухбаковым узроўні і ў кантэксце міжнароднай супольнасці.
 

15 сакавіка 2021, 13:53