Папа маладым святарам: дайце сабе спакойна пражыць сваё сёння
Мы пакліканы жыць сёння, прымаючы ўсе супярэчнасці, пакуты і нястачу, што трэба любіць як магчымасці, праз якія Бог прапануе нам больш цесна злучыцца з Ім, нават на крыжы, - звярнуўся Папа да маладога духавенства. Ён заклікаў змагацца са спакусай пастаянна бегчы наперад, не дазволіўшы сабе “спакойна пражыць сваю сучаснасць”.
Калі вам здарыцца адчуць стомленасць і расчараванне, прыгнечанасць нейкім выпрабаваннем або няўдачай, азірніцеся на сваю гісторыю, каб не збегчы ў "ідэальнае" мінулае, а вярнуць імпульс і эмоцыі "першай любові", - раіў Францішак.
Яшчэ адна парада Святога Айца маладым святарам – не быць людзьмі вечнага заўтра, закладнікамі гіпатэтычнага ідэальнага стану, дрэннай утопіі: маўляў, у зручны і вырашальны момант я зраблю нешта добрае.
Ведаючы мінулае, праецыраваць будучыню, каб лепш жыць сучаснасцю, вітаючы магчымасці, якія Бог дае, каб ісці за Ім, і наладжваць сваё жыццё на Яго, нават удалечыні ад Радзімы, - рэкамендаваў Францішак выхаванцам Папскага філіпінскага калегіума ў Рыме.