Папа: візіт у Ірак – абавязак перад спакутаванай зямлёй
Папа назваў візіт у Ірак вельмі важным. “Гэта абавязак у адносінах да зямлі, якая пакутавала на працягу многіх гадоў”, - сказаў ён. Затым Святы Айцец асабіста прывітаў кожнага з прысутных прадстаўнікоў СМІ.
Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, вітаючы прысутных, нагадаў словы Францішка пра тое, што “нельга расчароўваць народ двойчы”, маючы на ўвазе нерэалізаванае падарожжа св. Яна Паўла ІІ, якое планавалася з нагоды Юбілейнага 2000 г. Матэа Бруні заўважыў, што Пантыфіка суправаджаюць 74 журналісты з 15 краін свету, 14 з якіх упершыню.
Падчас палёту Святому Айцу была ўручана прэмія імя Марыі Грацыі Кутулі, названай у гонар італьянскай журналісткі, якая загінула пры выкананні прафесійных абавязкаў у 2001 г. у Афганістане. Папа быў адзначаны спецыяльным статусам за нястомнае вандраванне па шляхах свету ў імя веры, братэрства і любові.