Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Папа перад адлётам з Багдада ў Рым Папа перад адлётам з Багдада ў Рым 

Святы Айцец развітаўся з Іракам

Францішак завяршыў сваё Апостальскае падарожжа ў Ірак. 8 сакавіка 2021 г. у 9.45 па мясцовым часе самалёт з Пантыфікам на борце вылецеў з Багдада ў кірунку Рыма.

Перад развітаннем з іракскай сталіцай Папа прыватна цэлебраваў св. Імшу ў капліцы Апостальскай нунцыятуры. Святы Айцец падзякаваў супрацоўнікам дыпламатычнай місіі за гасціннасць. У дар ён пакінуў памятны медаль, зроблены спецыяльна з нагоды яго пілігрымкі, і мазаічную выяву свайго герба.

У аэрапорце Францішак меў кароткую прыватную размову з Прэзідэнтам Ірака Бархамам Салехам. Іракскі лідар суправадзіў Папу да трапа самалёта, ля якога адбылася афіцыйная цырымонія развітання.

Палёт у Рым будзе працягвацца каля 5 гадзін. За гэты час самалёт пераадолее паветраную прастору Ірака, Турцыі, Грэцыі, Албаніі і Італіі. Па традыцыі Святы Айцец скіраваў тэлеграмы да лідараў гэтых краін з пажаданнямі міру і благаслаўлення для іх народаў. Чакаецца, што ў рымскі аэрапорт Чампіна Пантыфік прыбудзе каля 13.00 па мясцовым часе.

33-я Апостальскае падарожжа Францішка праходзіла з 5 па 8 сакавіка 2021 г. За гэтыя дні Папа наведаў пяць гарадоў: Багдад, Наджаф, Ур, Эрбіль і Каракош. Святы Айцец сустрэўся з палітычным кіраўніцтвам краіны, рэлігійнымі лідарамі, прадстаўнікамі каталіцкай супольнасці, якіх заахвоціў заставацца актыўнай часткай іракскага грамадства, спрыяючы адраджэнню краіны пасля дзесяцігоддзяў канфліктаў, войнаў і насілля.
 

08 сакавіка 2021, 09:53
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031