Пантыфік у Год Сям’і: у творчай задуме мы існуём для Іншага
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Папа падзяліўся сваімі разважаннямі ў другім фільме, падрыхтаваным ватыканскай Дыкастэрыяй па справах свецкіх, сям'і і жыцця. Серыя прымеркавана да бягучага Года Сям'і Amoris Laetitia.
"Як нараджаецца сям'я? Яна нараджаецца з сустрэчы паміж я і ты, мужчынам і жанчынай, якія адкрываюць адно аднаго і вылечваюцца ад адзіноты. Але ці сужэнства існуе для вылячэння адзіноты? Не! Гэта толькі эфект. Шлюб – гэта нешта большае, гэта сустрэча ў любові, якая служыць не толькі пераадоленню адзіноты. У творчай задуме мы існуём для Іншага, каб быць дарам любові для кагосьці і нараджаць жыццё ў любові. Плоднасць сужэнства – гэта вобраз дынамізму любові, якая дзейнічае ў Богу, гэта вобраз Божага творчага дзеяння. Любоў урадлівая, любоў нараджальная – гэта сімвалам унутранай рэчаіснасці Бога. Кожны раз, калі дзіця зачата, мужчына і жанчына разам з Богам удзельнічаюць у прокрэацыі, яны аддаюць дзіця Богу, Які бярэ ўдзел у гэтай любові”, - падкрэсліў Францішак.
Папа нагадаў, што “кожнае чалавечае жыццё ўнікальнае і каштоўнае”, і яго трэба абараняць. Ён заклікаў сужонкаў успрымаць “усе сумныя і радасныя сямейныя падзеі мужна і спакойна”, “захоўваць і разважаць у сваім сэрцы цудоўныя Божыя справы, схаваныя ў кожнай хвіліне паўсядзённага жыцця”. “Бог нас любіць, і ўсё будзе нам на карысць, калі будзем шукаць Бога!", - адзначыў Францішак.