Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак з трывогай сочыць за падзеямі ва ўсходняй Украіне

Маліцца аб міры ва ўсходняй Украіне, - заклікаў Пантыфік падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Уладарка Неба, якая прайшла 18 красавіка 2021 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“З глыбокім хваляваннем сачу за падзеямі ў некаторых частках усходняй Украіны, дзе на працягу апошніх месяцаў учасціліся выпадкі парушэння перамір’я. Я з трывогай назіраю за ўмацаваннем вайсковай актыўнасці. Калі ласка, рашуча заклікаю не дапусціць эскалацыі напружанасці і, наадварот, рабіць жэсты, здольныя садзейнічаць узаемнаму даверу і спрыяць згодзе і міру, якія вельмі патрэбныя і вельмі жаданыя”, - сказаў Папа.

Францішак заклікаў прыняць да сэрца цяжкую гуманітарную сітуацыю, у якой апынулася насельніцтва рэгіёна, а таксама выказаў яму сваю блізкасць і заклікаў да малітвы за яго.
 

18 красавіка 2021, 12:34