Францішак правядзе літургію Божага Цела ў Ватыкане
6 чэрвеня 2021 г., ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, у 17.30 Папа ўзначаліць св. Імшу пры Алтары катэдры ў базыліцы св. Пятра. Літургія адбудзецца з удзелам абмежаванай колькасці вернікаў.
Аляксандр Амяльчэня – Vatican News
Нядзельную Эўхарыстыю будуць трансліраваць ватыканскія СМІ. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у Італіі не будзе працэсіі па-за межамі ватыканскай базылікі. Да 2017 г. яна праходзіла з удзелам Папы ў саму ўрачыстасць Божага Цела ад базылікі св. Яна на Латэране да базылікі Санта-Марыя-Маджорэ. Затым Францішак змяніў шматгадовую традыцыю – у 2018 і 2019 гадах ён праводзіў літургію і працэсію ў рымскіх парафіях.
У Італіі Божае Цела святкуецца ў нядзелю пасля самой урачыстасці.
31 мая 2021, 10:38