Пантыфік: дамініканцы далі прыклад інклюзіўнай формы кіравання
Аляксандр Амяльчэня – Vatican News
“У наш час, які характарызуецца эпахальнымі зменамі і новымі выклікамі для евангелізацыйнай місіі Касцёла, св. Дамінік можа служыць натхненнем для ўсіх ахрышчаных, пакліканых у якасці вучняў-місіянераў дабрацца да кожнай "перыферыі" нашага свету разам з святлом Евангелля і міласэрнай любоўю Хрыста”, - заўважыў Францішак.
Паводле Пантыфіка, “ідэал братэрства”, які насіў у сабе заснавальнік Ордэна Прапаведнікаў, павінен знайсці сваё выражэнне ў “інклюзіўнай форме кіравання” ў Касцёле, пры якой “усе ўдзельнічаюць у працэсе распазнавання і прыняцця рашэнняў у адпаведнасці са сваёй роллю і паўнамоцтвамі праз сістэму рад на ўсіх узроўнях”. Гэты "сінадальны" працэс спраўдзіўся, паколькі “дазволіў Ордэну прыстасаваць сваё жыццё і місію да зменлівага гістарычнага кантэксту, захоўваючы братэрскія зносіны”.
“Сведчанне евангельскага братэрства, як прарочае сведчанне канчатковага Божага плана ў Хрысце для прымірэння ўсёй чалавечай сям'і ў еднасці, застаецца фундаментальным элементам дамініканскай харызмы і апорай прыхільнасці Ордэна ў садзейнічанні аднаўленню хрысціянскага жыцця і распаўсюджванні Евангелля ў наш час”, - заўважыў Францішак.
Пантыфік выказаў удзячнасць братам-прапаведнікам за “надзвычайны ўклад, які яны ўнеслі ў абвяшчэнне Евангелля праз тэалагічнае даследаванне таямніц веры”.