Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак заклікаў звярнуць увагу на праблемы астраўных народаў

Францішак спадзяецца на распрацоўку канкрэтнай міжнароднай і рэгіянальнай палітыкі, накіраванай на больш эфектыўнае рашэнне праблем астраўных народаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа скіраваў пасланне ўдзельнікам анлайн-канферэнцыі Будаўніцтва братэрства, абарона справядлівасці – выклікі і магчымасці для астраўных народаў, якую праводзяць 21 мая 2021 г. сумесна Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека і Англіканскі цэнтр у Рыме.

Пантыфік назваў асноўныя праблемы астраўных народаў: гвалт, тэрарызм, галеча, голад і шматлікія формы несправядлівасці і сацыяльна-эканамічнай няроўнасці. Таксама занепакоенасць Францішка выклікае той факт, што многія астраўныя народы падвяргаюцца экстрэмальным зменам навакольнага асяроддзя і клімату, некаторыя з якіх з'яўляюцца вынікам бескантрольнай эксплуатацыі прыродных і чалавечых рэсурсаў.

“У гэтыя месяцы пандэміі мы ўсё больш усведамляем сваю крохкасць і, адпаведна, неабходнасць інтэгральнай экалогіі, якая можа падтрымліваць не толькі фізічныя, але і чалавечыя экасістэмы. (...) Спадзяюся, што праца, праведзеная падчас гэтай сустрэчы, будзе знакам важнай ролі астраўных народаў у садзейнічанні будаванню больш гуманнага і інклюзіўнага свету”, - адзначыў Святы Айцец.
 

21 мая 2021, 14:51