Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa da Requiem, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Лагатып Ігнацыянскага года Лагатып Ігнацыянскага года 

Пасланне Францішка на Ігнацыянскі год

Папа спадзяецца, што для ўсіх, каго натхняе духоўнасць св. Ігнацыя, надышоў час глыбокіх змен у жыцці. Ён скіраваў пасланне на распачацце Ігнацыянскага года, прымеркаванага да 500-годдзя навяртання заснавальніка езуітаў.

Аляксандр Амяльчэня – Vatican News

Святы Айцец заўважыў, што навяртанне – справа, якая рэалізуецца штодзённа. Яна рэдка мае месца раз і назаўсёды. Навяртанне св. Ігнацыя пачалося ў Памплоне, але на гэтым не скончылася.

“Ён навяртаўся ўсё жыццё, дзень за днём: ён усё жыццё ставіў Хрыста ў цэнтры. Рабіў гэта праз праніклівасць, якая заключаецца не ў імгненным і пастаянным поспеху, а ў навігацыі і наяўнасці компаса для таго, каб выйсці ў шлях. На ім шмат паваротаў, але важна, каб мы кіраваліся Духам Святым, Які вядзе да сустрэчы з Панам”, - падкрэсліў Францішак.

Папа заўважыў, што наша навяртанне часта звязана з сустрэчай з іншымі. Яны дапамагаюць нам ісці па шляху і пастаянна навяртацца.

“Давайце слухаць іншых. Давайце чытаць сітуацыі. Мы самі таксама з’яўляемся знакамі, якія паказваюць іншым Божы шлях. Навяртанне заўсёды адбываецца ў дыялогу, у дыялогу з Богам, у дыялогу з іншымі, у дыялогу са светам", - звярнуў увагу Святы Айцец.

Папа запэўніў у малітве за ўсіх, хто натхняецца ігнацыянскай духоўнасцю, каб здзейснілі падарожжа Юбілейнага года разам як ігнацыянская сям'я, каб многія іншыя адкрылі для сябе багацце духоўнасці, якую Бог даў Касцёлу праз св. Ігнацыя Лаёлу.
 

24 мая 2021, 11:32
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031