Пошук

Францішак падчас Regina Caeli Францішак падчас Regina Caeli 

Regina Caeli: Дух Святы перамагае ўсю нашу нерашучасць

Дзеянне Духа Святога не можа быць абмежавана нашымі чалавечымі патрэбамі, схемамі ці забабонамі, - адзначыў Францішак 23 мая 2021 г., у разважанні перад малітвай Уладарка неба.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа пракаментаваў урывак з Дзеяў Апосталаў пра спасланне Духа Святога на апосталаў. Ён звярнуў увагу на тое, што "Суцяшальнік падобны на моцны і свабодны вецер", яго нельга накіроўваць, спыняць і вымяраць, не можна прадбачыць яго кірунак. Ён не можа быць абмежаваны да нашых чалавечых патрэб, схем і забабонаў.

“Дух Святы зыходзіць ад Бога Айца і Яго Сына Езуса Хрыста і сыходзіць на Касцёл – на кожнага з нас – ажыўляючы нашы розум і сэрца", - нагадаў Пантыфік.

Францішак звярнуў увагу на тое, што ў дзень Пяцідзясятніцы вучні ўсё яшчэ былі ў разгубленасці і страху, яны не адважваліся выйсці вонкі. Ён перасцярог ад знаходжання "ў ахоўных сценах свайго асяроддзя".

“Але Пан ведае, як дастукацца да нас і адчыніць дзверы нашых сэрцаў. Ён спасылае на нас Духа Святога, Які адольвае нас і перамагае ўсю нашу нерашучасць, ламае абарону і разбірае нашы ілжывыя засцерагальнікі. Дух Святы робіць нас новымі істотамі, як зрабіў гэта ў той дзень з апосталамі”

, - заўважыў Пантыфік.

Пасля атрымання Духа Святога апосталы перасталі быць тымі, кім былі раней. "Суцяшальнік змяняе сэрца, пашырае гарызонты. Гэта робіць іх здольнымі дзяліцца ўсімі вялікімі Божымі справамі, без абмежаванняў, пераадольваючы культурныя і рэлігійныя межы, у якіх яны прывыклі думаць і жыць. Гэта дазваляе ім дастукацца да іншых, паважаючы іх здольнасць слухаць і разумець, у культуры і мове кожнага з іх", - растлумачыў Францішак.

У заключэнне Пантыфік заклікаў: "Сёння папросім Дзеву Марыю, Маці Касцёла, паспрыяць, каб Дух Святы мог шчодра сысці, напоўніць сэрцы вернікаў і распаліць агонь сваёй любові ва ўсіх”.
 

23 мая 2021, 13:56

“Уладарка неба” – гэта старажытная малітва, якая прамаўляецца тройчы на працягу дня – раніцай, апоўдні і вечарам, – на ўспамін таямніцы Уцелаўлення.

Кожную нядзелю і ўрачыстасць у Велікодны перыяд Папа сустракаецца з вернікамі апоўдні, каб разам памаліцца яе словамі. Звычайна перад гэтым ён звяртаецца да сабраных з кароткім разважаннем, натхнёным літургічнымі чытаннямі, якія Касцёл прызначае на гэты дзень.

Мінулая марыйная малітва

Увесь кантэнт >