Францішак з Урсулай фон дэр Ляен Францішак з Урсулай фон дэр Ляен 

Старшыня Еўрапейскай камісіі з візітам у Ватыкане

22 мая 2021 г. Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы старшыню Еўрапейскай камісіі Урсулу фон дэр Ляен.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Еўрапейскі палітык таксама сустрэлася з кардыналам Дзяржсакратаром П'етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.

Падчас сардэчных размоў была зроблена спасылка на добрыя двухбаковыя адносіны, якія атрымалі развіццё дзякуючы Структураванаму дыялогу паміж бакамі, а таксама ініцыятывам, прымеркаваным да 50-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Апостальскай Сталіцай і Еўрасаюзам.

Увага была засяроджана на тэме гуманітарнага і сацыяльнага развіцця кантынента, а таксама на перспектыве нядаўна распачатай Канферэнцыі па будучыні Еўропы. У працяг размовы былі разгледжаны некаторыя пытанні, якія ўяўляюць агульны інтарэс, такія як сацыяльныя наступствы пандэміі, міграцыя і змяненне клімату, а таксама апошнія падзеі на Блізкім Усходзе.
 

22 мая 2021, 13:26