Пантыфік прыняў кіраўніка Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый
Перад пачаткам Чэмпіянату Еўропы па футболе, Папа сустрэўся 10 красавіка 2021 г. з прэзідэнтам УЕФА Аляксандрам Чэферынам і кіраўніком футбольнай асацыяцыі Італіі Габрыэле Гравіна.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Еўра 2020 пачне матч Турцыя - Італія, які пройдзе ў Рыме 11 красавіка 2021 г. Сёлета чэмпіянат прымуць 11 розных краін. З прычыны пандэміі каронавіруса ўсе матчы будуць праводзіцца ў адпаведнасці з дзеючымі санітарнымі правіламі і звязанымі з імі істотнымі абмежаваннямі.
Францішак дастаткова часта прымае ў Ватыкане людзей, прафесійна звязаных з футболам. Падчас сустрэчы з італьянскім клубам Sampdoria ў лютым Святы Айцец сказаў, што спорт – асабліва футбол – гэта шлях "жыцця, сталасці і святасці".
11 чэрвеня 2021, 10:58