Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: знайсці ў Эўхарыстыі суцяшэнне ў пакутах

Знайсці ў Эўхарыстыі, таямніцы любові і хвалы, тую крыніцу ласкі і святла, якая асвятляе жыццёвыя шляхі, - пажадаў Папа, вітаючы вернікаў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 2 чэрвеня 2021 г. у Ватыкане.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Францішак нагадаў, што 3 чэрвеня ў Каталіцкім Касцёле будзе адзначацца ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, святкаванне якой у Італіі і многіх іншых краінах свету адбудзецца ў нядзелю 6 чэрвеня.

“Няхай Цела і Кроў Хрыста будуць для кожнага з вас прысутнасцю і падтрымкай у цяжкасцях, узнёслым суцяшэннем у штодзённых пакутах і задаткам вечнага ўваскрасення”, - сказаў Папа, звяртаючыся да моладзі, пажылых людзей і маладажонаў.

З нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста 6 чэрвеня Папа ўзначаліць св. Імшу пры Алтары катэдры ў базыліцы св. Пятра. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй працэсіі па-за межамі ватыканскай базылікі не будзе. Літургія, якую ўзначаліць Пантыфік, будзе трансліравацца ватыканскімі СМІ.
 

02 чэрвеня 2021, 11:51