Прэзідэнт Грузіі з візітам у Ватыкане

18 чэрвеня 2021 г. Папа прыняў Прэзідэнта Грузіі Саламэ Зарабішвілі. Затым палітык сустрэлася з арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, Сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

У ходзе шчырых перамоў выказвалася задавальненне добрымі адносінамі паміж Апостальскай Сталіцай і Грузіяй, з асаблівай спасылкай на ўзаемнае супрацоўніцтва ў культурнай, навуковай і адукацыйнай сферах і ўклад Каталіцкага Касцёла ў жыццё краіны.

Бакі закранулі тэмы рэгіянальнага і міжнароднага характару, звяртаючы асаблівую ўвагу на гуманітарныя пытанні і падкрэсліваючы важнасць спрыяння справядлівасці і сацыяльнай гармоніі, - паведаміла Зада Друку Апостальскай Сталіцы.
 

18 чэрвеня 2021, 12:47