Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Аўстрыі
Адрачыся ад саміх сябе і сваіх мар пра веліч, каб паставіць Бога і людзей у цэнтр штодзённых клопатаў, - заклікаў Пантыфік французскіх святароў, якія атрымліваюць адукацыю ў Рыме.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Падчас шчырых размоў выказвалася задавальненне добрымі адносінамі паміж Святым Пасадам і Аўстрыяй. Бакі абмеркавалі геапалітычныя пытанні ў еўрапейскім і міжнародным кантэксце, а таксама адзначылі ролю Касцёла ў спрыянні салідарнасці на карысць міру і паўсюднага братэрства і клопату аб стварэнні, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
Пасля аўдыенцыі ў Святога Айца аўстрыйскі палітык сустрэўся з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці Папы, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі.
07 чэрвеня 2021, 12:46