Францішак ахвяраваў сродкі на калодзеж ва Угандзе
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Жанчыны і дзеці ходзяць па гэтым маршруце кожны дзень, несучы цяжкія каністры ў экстрэмальную спёку. Дзякуючы Францішку, ім больш не давядзецца гэтага рабіць", - адзначыў кс. Марка Канові, місіянер, які працуе ў гэтым раёне ўжо пяцьдзясят гадоў.
Тым часам Уганда перажывае другую хвалю пандэміі. Па словах экспертаў, пік можа наступіць у канцы ліпеня - пачатку жніўня. Санітарныя і іншыя абмежаванні прывялі да значнага пашырэння беднасці. Таксама павялічылася колькасць выпадкаў халеры, бо людзі ў сітуацыі галечы непераборлівыя ў ежы.
“Гэта вандроўны народ, які займаецца ў асноўным авечкагадоўляй, і яму давялося перайсці на сельскую гаспадарку, каб перажыць няпросты час. Таму патрэбна вада, якой не хапае”, - тлумачыць камбаніянін.
Ахвяраванне Францішка кс. Канові назваў айцоўскім жэстам і сапраўдным благаслаўленнем. “Наша ўдзячнасць была выказана ў шчырай малітве за здароўе Папы, які знаходзіцца ў клініцы Джэмэлі”, адзначыў ён. На думку законніка, тут гаворка ідзе не толькі пра матэрыяльную падтрымку, але і дар надзеі. “Мы адчуваем, што знайшлі месца ў сэрцы таго, хто нясе ў сабе ўвесь свет", - звярнуў увагу місіянер.