Францішак прывітаў удзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Токіо
25 ліпеня 2021 г., падчас традыцыйнай нядзельнай малітоўнай сустрэчы з вернікамі Францішак прывітаў удзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Токіо.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“У гэтую пятніцу ў Токіо пачаліся 32-я Алімпійскія гульні. Няхай у перыяд пандэміі Спаборніцтвы стануць знакам надзеі, знакам усеагульнага братэрства ў духу здаровай канкурэнцыі. Няхай Бог благаславіць арганізатараў, спартсменаў і ўсіх, хто супрацоўнічае на карысць гэтага вялікага свята спорту!”, - пажадаў Святы Айцец.
25 ліпеня 2021, 12:30