Каля рымскай клінікі Джэмэлі Каля рымскай клінікі Джэмэлі 

Францішак шпіталізаваны для планавай хірургічнай аперацыі

4 ліпеня 2021 г. Святы Айцец накіраваўся ў рымскую клініку Джэмэлі, дзе яму будзе здзейснена планавая аперацыя, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Пантыфіку будзе праведзена хірургічнае ўмяшанне ў сувязі са сімптаматычным дывертыкурярным стэнозам тоўстай кішкі. Аперацыю правядзе прафесар Сэрджа Альф’еры. Пасля завяршэння хірургічнага ўмяшання будзе апублікаваны новы медыцынскі бюлетэнь”, - патлумачыў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду Матэа Бруні.

Францішак адправіўся ў клініку Джэмэлі ў другой палове дня, пасля таго, як правёў нядзельную малітву Анёл Панскі з вернікамі на ватыканскай плошчы св. Пятра.
 

04 ліпеня 2021, 16:06