Пантыфік занепакоены сітуацыяй у Эсваціні
Пантыфік выказаў занепакоенасць грамадска-палітычнай сітуацыяй у Эсваціні (былы Свазілэнд). Адмысловы заклік ён скіраваў пасля малітвы Анёл Панскі, якая 4 ліпеня 2021 г. прайшла ў Ватыкане.
“З дарагой краіны Эсваціні, у паўднёвай Афрыцы, прыходзяць паведамленні пра напружанасць і насілле: заклікаю людзей, якія займаюць адказныя пасады, і ўсіх, хто выражае свае памкненні адносна будучыні краіны, да сумесных намаганняў на карысць дыялогу, прымірэння і мірнага вырашэння розных пазіцый”, - сказаў Папа.
На працягу некалькіх дзён у Эсваціні адбываюцца пратэсты супраць манархічнай сістэмы. Па прычыне вулічных беспарадкаў у краіне былі закрыты крамы, банкі і школы, а таксама ўведзена каменданцкая гадзіна.
04 ліпеня 2021, 13:14