Фасад рымскай клінікі Джэмэлі Фасад рымскай клінікі Джэмэлі 

Святы Айцец падзякаваў персаналу клінікі Джэмэлі

Францішак накіраваў ліст падзякі кіраўніцтву рымскай універсітэцкай бальніцы імя Агасціна Джэмэлі, дзе нядаўна яму была зроблена аперацыя.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Святы Айцец выказаў глыбокую ўдзячнасць “вялікай сям'і Джэмэлі” за братэрскі прыём і сардэчны клопат, якія дапамаглі яму “адчуваць сябе як дома”. Па словах Папы, знаходжанне ў рымскай бальніцы паспрыяла таму, каб ён асабіста пераканаўся ў тым, “наколькі важныя ў ахове здароўя чалавечая чуласць і навуковы прафесіяналізм”.

“Цяпер я нашу ў сваім сэрцы мноства асоб, гісторый і сітуацый, звязаных з пакутамі. Бальніца Джэмэлі – гэта сапраўды маленькі горад у горадзе, куды кожны дзень прыязджаюць тысячы людзей, давяраючы ёй свае чаканні і турботы. Там лечаць не толькі цела, але і душу – я малюся, каб так было заўсёды, – дзякуючы цэласнаму і ўважліваму клопату пра чалавека, здольнаму даць суцяшэння і надзею ў моманты выпрабаванняў. Тое, чым займаецца кожны з вас, – гэта не толькі далікатная і адказная праца: гэта справа міласэрнасці, дзякуючы якой праз хворых можна дакрануцца да параненага цела Езуса”, - напісаў Францішак у лісце да старшыні Універсітэцкага паліклінічнага фонду імя Агасціна Джэмэлі, адваката Карла Фрата Пасіні.

У канцы паслання Папа яшчэ раз падзякаваў медыцынскаму і санітарнаму персаналу бальніцы і папрасіў медыкаў маліцца за яго.
 

19 ліпеня 2021, 11:36