Папа: Laudato si’ – не толькі экалагічная, а сацыяльная энцыкліка
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Жадаю, каб гэтыя намаганні дапамаглі развіццю сацыяльнай свядомасці і сумленнасці ў клопаце пра супольны дом. Laudato si’ – не толькі “зялёная”, а “сацыяльная” энцыкліка. Спадзяюся, што гэты кангрэс дапаможа напоўніцу ўбачыць яе значэнне і наступствы”, - сказаў Францішак.
Міжуніверсітэцкі кангрэс Laudato si’ пройдзе па ініцыятыве Нацыянальнай міжвузаўскай рады (CIN), Рады рэктараў прыватных універсітэтаў (CRUP) і Канферэнцыі Біскупаў Аргентыны.
Форум будзе адбывацца ў розных частках Аргентыны з нагоды шостай гадавіны энцыклікі Святога Айца, прысвечанай сучасным экалагічным і сацыяльным праблемам. Канферэнцыі, дыскусіі і навуковыя сустрэчы павінны пасадзейнічаць дыялогу адносна асноўных тэм папскага дакумента, такіх як чалавечая годнасць, братэрства, міжкультурны дыялог, навакольнае асяроддзе і інтэгральнае развіццё.