Папа заклікаў католікаў Бразіліі развіваць СМІ
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У сваім лісце Пантыфік заахвоціў да ўдзелу ў стварэнні хрысціянскіх інфармацыйных сродкаў масавай інфармацыі. Як падкрэсліў Святы Айцец, "хрысціяне пакліканы быць знакам надзеі і салідарнасці ў бразільскім грамадстве, пацярпелым ад пануючай пандэміі, натхнёныя верай і ўпэўненасцю, што ўваскрослы Пан суправаджае сваіх вучняў да канца часоў”. У той жа час Папа заахвоціў садзейнічаць развіццю камунікацыі, якая стане магчымасцю пераадолець падзелы і пабудаваць культуру дыялогу.
Вынікам анлайн-сустрэчы стаў дакумент пад назвай "На карысць інтэгральнай камунікацыі – чалавек у новых экасістэмах".
Арганізатарамі вэбінара ў Бэлу-Арызонтэ сталі важныя ўстановы Касцёла ў гэтай краіне: Душпастырская камісія епіскапату па камунікацыі, Душпастырства камунікацыі, Каталіцкая медыясацыяцыя Signis Brasil і Каталіцкая радыёсетка.