Вынікі землятрусу на Гаіці Вынікі землятрусу на Гаіці 

Папская дапамога Гаіці, Бангладэш і В'етнаму

Францішак праз Дыкастэрыю па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека прыняў рашэнне аб ахвяраванні 200 тыс. еўра на дапамогу гаіцянскаму народу, пацярпеламу ад катастрафічнага землятрусу.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Дапамога Святога Айца з'яўляецца часткай дзейнасці, якую праводзіць увесь Каталіцкі Касцёл і ў якой, акрамя розных біскупскіх канферэнцый, удзельнічаюць шматлікія дабрачынныя арганізацыі.

Нагадаем, што ў выніку землятрусу магнітудай 7,2, які адбыўся 14 жніўня 2021 г., не менш за 2 200 чалавек загінулі і больш за 12 тыс. атрымалі раненні. Таксама быў нанесены значны матэрыяльны ўрон. Сітуацыя пагаршаецца пандэміяй COVID-19.

Францішак таксама вырашыў накіраваць экстранную першую дапамогу на суму каля 69 тыс. долараў народу Бангладэш, нядаўна пацярпеламу ад цыклону Яс, і 100 тыс. еўра жыхарам В'етнама, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі з прычыны сацыяльна-эканамічных наступстваў пандэміі COVID-19.
 

25 жніўня 2021, 11:04