Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Выбітная даследчыца атмасферы – член Папскай акадэміі навук

31 ліпеня 2021 г. Пантыфік прызначыў звычайным членам Папскай акадэміі навук прафесара С’юзан Саламон – амерыканскага атмасфернага хіміка і кліматолага, сусветна прызнанага лідара ў галіне навук аб атмасферы.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Прафесар С’юзан Саламон нарадзілася ў 1956 г. у Чыкага. У родным горадзе вывучала хімію ў Ілінойскім тэхналагічным універсітэце. Абараніла доктарскую дысертацыю па хіміі атмасферы ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Цяпер з’яўляецца дацэнтам атмасфернай хіміі ў Школе навук – Дэпартаменце зямных, атмасферных і планетарных даследаванняў пры Масачусецкім тэхналагічных інстытуце ў Кембрыджы, членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, кіруе Групай па вывучэнні хіміі і кліматычных працэсаў пры Нацыянальным упраўленні акіянічных і атмасферных даследаванняў.

Дзякуючы даследаванням, якія праводзіліся ў 1986 і 1987 г. у Антарктыдзе, яна зрабіла важны ўклад у выяўленне прычын з’яўлення дзірак у азонавым слоі. Прафесар Саламон выказала гіпотэзу, што прычынай антарктычнай азонавай дзіркі сталі хлорфторвугляроды. Гэта версія была пацверджана і пасадзейнічала прыняццю Манрэальскага пратакола ў 1997 г.

Даследчыца з’яўляецца ўладальніцай шматлікіх прэстыжных міжнародных прэмій і ўзнагарод. У яе гонар у Антарктыдзе былі названы ледавік і перавал. У 2008 г. увайшла ў топ-100 самых уплывовых людзей свет па версіі часопіса Time.
 

01 жніўня 2021, 13:53