Францішак у базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ Францішак у базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ 

Францішак маліўся ў рымскай бызыліцы за поспех свайго падарожжа

10 верасня 2021 г. у 19.00 Францішак адправіўся ў базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб даверыць Багародзіцы – як ён робіць гэта звычайна – падарожжа ў Будапешт і Славакію.

Аляксандр Амяльчэня -Vatican News

Папа некаторы час маліўся перад абразом заступніцы Рыма – Марыі, якую ўшаноўваюць у іконе Salus Populi Romani. Потым ён вярнуўся ў ватыканскі Дом св. Марты.

Удзел Францішка ў Імшы ў Будапешце, якая звянчае Міжнародны эўхарыстычны кангрэс, расцэньваецца як важны знак, паколькі Пантыфік прысутнічаў на форуме, які праходзіць кожныя чатыры гады, 21 год таму – св. Ян Павел II узначаліў Імшу на завяршэнне Кангрэса ў Рыме ў Святы 2000 год.
 

11 верасня 2021, 12:15