Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак павіншаваў жыхароў Эфіопіі з Новым годам

8 верасня 2021 г., напрыканцы агульнай аўдыенцыі Святы Айцец звярнуўся да жыхароў Эфіопіі, якія ў наступную суботу будуць сустракаць Новы год.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“11 верасня ў Эфіопіі адсвяткуюць Новы год. Я перадаю самыя шчырыя і сардэчныя прывітанні эфіопскаму народу, асабліва тым, хто пакутуе ад працяглага канфлікту і сур'ёзнай гуманітарнай сітуацыі, якую ён выклікае. Няхай гэта будзе час любові і салідарнасці, магчымасць прыслухацца да нашага агульнага жадання міру”, - звярнуўся Пантыфік.

Этнічны грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі, які пачаўся ў першыя месяцы 2021 г., ператварыўся ў татальную вайну, мэта якой – знішчыць ворага, у тым ліку адрэзаўшы яго ад ежы і іншых прадметаў першай неабходнасці. Гэта суправаджаецца радыкальнай прапагандай, накіраванай супраць этнічнай групы Тыграй. Прыходзіць трывожная інфармацыя аб стварэнні канцэнтрацыйных лагераў і масавых расстрэлах. Тым часам эфіопскія ўлады на чале з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Абіем Ахмедам Алі абвінавацілі міжнародныя гуманітарныя арганізацыі ў "падтрымцы тэрарыстаў" і абвясцілі агульную мабілізацыю супраць семіцкай этнічнай групы. Таксама ў рэгіёне Бенішангул-Гумуз з 2019 г. адбываюцца сутыкненні паміж этнічнымі апалчэнцамі Амхары і Гумуза.
 

08 верасня 2021, 13:00