Францішак прыняў прадстаўніка Маскоўскага Патрыярхату
6 кастрычніка 2021 г. Францішак прыняў на кароткай аўдыенцыі старшыню Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага Патрыярхату, Мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Як паведамляе сайт АЗЦС, былі абмеркаваны пытанні, якія стаяць на парадку адносін паміж Каталіцкім Касцёлам і Рускай Праваслаўнай Царквой.
На пачатку размовы Мітрапаліт Іларыён перадаў Святому Айцу сардэчнае прывітанне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Іерарх адзначыў, што з часу “гаванскай сустрэчы” двухбаковае супрацоўніцтва інтэнсіўна развіваецца. Актыўнае ўзаемадзеянне дазваляе рэалізоўваць значную колькасць сумесных праектаў па дапамозе хрысціянам, якіх пераследуюць, абароне традыцыйных каштоўнасцей, сацыяльным служэнні, адукацыі і культуры.
Папа выказаў радасць магчымасцю сустрэцца і абмеркаваць бягучыя пытанні ўзаемных адносін.
06 кастрычніка 2021, 11:37