Будынак Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэшыі Будынак Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэшыі 

Пантыфік узначаліць Імшу для каталіцкіх выкладчыкаў і студэнтаў

5 лістапада 2021 г. Францішак узначаліць Імшу ў рымскай сядзібе Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца Езуса (Università Cattolica del Sacro Cuore) у 60-годдзе Факультэта медыцыны і хірургіі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Анонс змешчаны на сайце ВНУ са спасылкай на Прэфектуру папскага дома. Рэктар ужо выказаў удзячнасць ад імя выкладчыкаў, супрацоўнікаў, душпастырскіх памочнікаў і студэнтаў Святому Айцу “за дар прысутнасці ў такі важны для ўніверсітэцкай супольнасці юбілей”.

Адкрыццё Факультэта, якое адбылося 5 лістапада 1961 г. у прысутнасці папы Яна XXIII, стала завяршэннем праекта а. Агасціна Джэмэлі па стварэнні навучальнай установы, дзе чалавечая асоба стаіць у цэнтры ўсіх даследаванняў і падрыхтоўчай дзейнасці, - гаворыцца ў анонсе падзеі.

Каталіцкі ўніверсітэт Найсвяцейшага Сэрца адзначае сёлета сваё 100-годдзе. Ён распачаў дзейнасць у Мілане ў 1921 г. ВНУ адкрываў кард. Акіле Раці, пазнейшы папа Пій XI. Сёння на 12 факультэтах у Мілане, Брэшыі, П'ячэнцы-Крэмонэ, Рыме і Кампабаса навучаюцца амаль 40 тыс. чалавек. У структуру Універсітэта ўваходзяць 9 медыцынскіх цэнтраў, у тым ліку рымская паліклініка імя а. Агасціна Джэмэлі.
 

19 кастрычніка 2021, 11:23