Пантыфік: велізарныя выдаткі на ўзбраенні выклікаюць абурэнне
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Францішак скіраваў пасланне да ўдзельнікаў 60-й Пешай пілігрымкі ў інтэнцыі міру, якая прайшла 10 кастрычніка 2021 г. з Перуджы ў Асізі пад дэвізам “Клопат, як новае імя міру”.
“Клопат, насамрэч, з’яўляецца супрацьлеглым абыякавасці, адчужэнню, нападам на годнасць іншага чалавека, гэта значыць анты-культуры, якая ляжыць у аснове насілля і вайны”, - сцвердзіў Пантыфік.
Папа назваў абуральным той факт, што таксама і сёння, “пасля двух велізарных сусветных войнаў” і “шматлікіх рэгіянальных войнаў, якія прынеслі разбурэнне народам і краінам”, дзяржавы дагэтуль “марнуюць велізарныя грошы на ўзбраенні“ – у той час як у ходзе міжнародных канферэнцый абвяшчаецца мір, – і такім чынам фактычна адварочваюць позірк ад “мільёнаў братоў і сясцёр, якім не хапае неабходнага для жыцця, або, якія вядуць існаванне, нягоднае чалавека”.
Святы Айцец падкрэсліў, што ў гэтым кантэксце “як ніколі неабходна крочыць па шляху клопату: не адзін раз на год, а штодзённа, у канкрэтнасці штодзённага жыцця, з дапамогай Бога, які з’яўляецца бацькамі ўсіх і клапоціцца пра ўсіх, каб навучыцца жыць яе браты і сёстры”.