Папа Францішак Папа Францішак 

Папа да Касцёла ў Францыі: працягвайце барацьбу з злоўжываннямі

Вітаючы вернікаў падчас агульнай аўдыенцыі, Святы Айцец спаслаўся на даклад Незалежнай камісіяй па пытаннях злоўжыванняў у Касцёле ў Францыі за перыяд з 1950 г.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"На жаль, лічбы значныя. Хацеў бы выказаць пацярпелым маё шкадаванне, мой боль з прычыны атрыманых імі траўм. А таксама мой сорам – мой і наш сорам – за працяглую няздольнасць Касцёла паставіць іх у цэнтр свайго клопату. Запэўніваю іх у маёй малітве”, - адзначыў Францішак.

Папа запрасіў французскіх біскупаў і кіраўніцтва манаскіх кангрэгацый “працягваць намаганні па прадухіленні такога роду трагедый. Ён лічыць, што публікацыя Даклада мае для Касцёла “тэрапеўтычнае значэнне”. “Заклікаю французскіх католікаў узяць на сябе адказнасць за тое, каб Касцёл стаў бяспечным домам для ўсіх", - сказаў Святы Айцец 6 кастрычніка 2021 г.

Таксама ў заяве Залы Друку Святога Пасаду гаворыцца аб “падтрымцы і малітве” Пантыфіка за ахвяр злоўжыванняў з боку прадстаўнікоў Касцёла.

Францішак быў паінфармаваны аб публікацыі справаздачы Незалежнай камісіі па пытаннях злоўжыванняў у Касцёле (CIASE) падчас візітаў у апошнія дні. Ён са шкадаваннем успрыняў яе змест. “Сумныя думкі Святога Айца звяртаюцца ў першую чаргу да ахвяр з прычыны іх ран і мужнасці, з якой яны паведамілі пра злачынствы, і да Касцёла ў Францыі, каб усвядоміўшы страшную рэальнасць і злучыўшыся з пакутамі Пана за сваіх найбольш уразлівых дзяцей ён уступіў на шлях выратавання”, - гаворыцца ў заяве, якая з’явілася 5 кастрычніка 2021 г. адразу пасля публікацыі Даклада.
 

06 кастрычніка 2021, 11:16