Папа: Мантэсоры – педагог, якая вучыла братэрству і міру
Аляксандр Панчанка – Vatican News
23 кастрычніка 2021 г. Пантыфік скіраваў прывітальнае пасланне на імя прафесара Бэнэдэта Скопалы, старшыні італьянскага Нацыянальнага інстытута Мантэсоры (Opera Nazionale Montessorі) з нагоды міжнароднага кангрэса на тэму “Марыя Мантэсоры паміж гісторыяй і сучаснасцю. Прыняцце і распаўсюджванне яе педагогікі ў Італіі пра 150 гадоў пасля нараджэння”, арганізаванага гэтай структурай у Рыме.
У звароце за подпісам кардынала П’етра Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы, адзначаецца, што Мантэсоры была “выбітным педагогам, адной з самых значных постацей на культурнай арэне ХІХ ст., якая пакінула глыбокі след у адукацыйнай сферы і ва ўсім грамадстве”,
Падкрэсліваецца, што дзейнасць Марыі Мантэсоры была накіравана на “будаванне больш братэрскага і мірнага свету”, і выказваецца пажаданне, каб 150-годдзе з дня яе нараджэння, паспрыяла з’яўленню “шчырай адданасці на карысць новых пакаленняў”, каб “выхоўваць салідарных асобаў, грамадзянаў свету, адкрытых на дыялог і гасціннасць”. На завяршэнне паслання кардынал Паралін запэўніў арганізатараў і ўдзельнікаў міжнароднай канферэнцыі ў благаслаўленні Пантыфіка.
Марыя Мантэсоры (1870-1952) – італьянскі ўрач і педагог, першая жанчына ў Італіі, якая атрымала вышэйшую медыцынскую адукацыю. Яна вядома ў першую чаргу сваёй унікальнай педагагічнай мадэллю, заснаванай на ідэі свабоднага выхавання, якая носіць яе імя.