Папскае пасланне да ўдзельніц Жаночага форуму G20
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Нашаму свету неабходна супрацоўніцтва жанчын, іх кіраўніцтва і іх навыкі, а таксама іх інтуіцыя і самаадданасць, - адзначыў кардынал Дзяржсакратар. Францішак часта гаворыць пра "незаменны ўклад жанчын у пабудову свету, які з'яўляецца домам для ўсіх".
Ва ўмовах сучасных глабальных сацыяльных, эканамічных і кліматычных праблем жанчыны таксама могуць дапамагчы ў развіцці вельмі неабходнага пачуцця "бескарыслівасці", якое супрацьстаіць “дэстабілізуючай логіцы неадкладнай выгады”, - звярнуў увагу іерарх.
“Акрамя таго, няма сумневаў, што салідарнасць і ўзаемнае супрацоўніцтва паміж жанчынамі і мужчынамі таксама з'яўляюцца асновай грамадства”, - падкрэсліў кард. Паралін, звяртаючы ўвагу на тое, што “у некаторых аспектах гэта можа запатрабаваць змены парадыгмы”.
“Хацеў бы скарыстацца магчымасцю, каб ад імя папы Францішка яшчэ раз падкрэсліць, што кожная дзяўчына і маладая жанчына ў кожнай краіне павінна мець доступ да якаснай адукацыі, кожная з іх павінна развівацца, пашыраць свой патэнцыял і таленты, прысвячаць сябе развіццю і прагрэсу згуртаванага грамадства”, - сказаў у завяршэнне Дзяржсакратар Яго Святасці.