Святы Айцец: адметнасці паміж людзьмі – гэта багацце
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Сустрэча была прымеркавана да 50-годдзя з дня заснавання арганізацыі. У сувязі з гэтым Пантыфік заўважыў, што “Вера і святло” была і застаецца прароцтвам, бо найбольш уразлівымі ў грамадстве былі і застаюцца самыя слабыя, якіх нярэдка лічаць бескарыснымі.
Паводле Папы, гэта прароцтва набывае яшчэ большае значэнне ў кантэксце барацьбы з “культурай адкідання”, “сартыраваннем” людзей у залежнасці ад іх “карыснасці” для грамадства. “Адметнасці паміж людзьмі – гэта багацце, і яно ніколі не павінна станавіцца прычынай для выключэння і дыскрымінацыі”, - дадаў Святы Айцец, жадаючы сваім гасцям, каб іх супольнасці “заўсёды былі месцамі сустрэчы, узрастання чалавека і свята для ўсіх тых, хто ўсё яшчэ адчувае сябе забытым і адрынутым”.