Зала Друку: Святы Айцец гатовы здзейсніць падарожжа ў Канаду
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Канферэнцыя Біскупаў Канады запрасіла Святога Айца Францішка здзейсніць Апостальскі візіт у Канаду, у тым ліку ў кантэксце даўняга душпастырскага працэсу прымірэння з карэннымі народамі. Яго Святасць выказаў гатоўнасць адправіцца ў краіну ў час, які будзе вызначаны пазней”, - гаворыцца ў ватыканскім паведамленні.
6 чэрвеня 2021 г., падчас малітвы Анёл Панскі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, Папа выказаў спачуванне канадцам, абураным шакавальнай навіной пра страшнае адкрыццё астанкаў 215 дзяцей, навучэнцаў школы-інтэрната ў горадзе Камлупс, прызначанай для асіміляцыі дзяцей з карэнных народаў.
“Далучаюся да канадскіх біскупаў і ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Канадзе, каб выказаць спачуванне канадскай грамадскасці, абуранай шакавальнай навіной. Гэта сумнае адкрыццё павышае наша ўсведамленне болю і пакут мінулых часоў. Палітычныя і рэлігійныя ўлады Канады будуць працягваць рашучае супрацоўніцтва, каб праліць святло на гэтую сумную падзею і пакорліва ўзяць на сябе шлях прымірэння і вылячэння”, - сказаў тады Святы Айцец.
Школа-інтэрнат у Камплусе адкрылася ў 1890 г. пад кіраваннем Касцёла. У 1969 г. упраўленне структурай перайшло да свецкіх уладаў. У 1978 г. інтэрнат канчаткова зачыніўся.