Францішак: цяперашні крызіс – магчымасць змяніць свае звычкі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Антоніа Гутэрыш прапануе тэзіс аб тым, што сацыяльная энцыкліка Францішка адкрыла вочы свету на факт, што змірэнне з прыродай павінна стаць прыярытэтам ХХІ стагоддзя.
З 12 лістапада 2021 г. тэкст можна будзе бясплатна спампаваць на сайце Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Выданне змяшчае разважанні экалагічных актывістаў, дыпламатаў, прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла і іншых хрысціянскіх канфесій аб прыняцці сацыяльнай энцыклікі Францішка ва ўсім свеце. Пасланне папскага дакумента, па словах Генеральнага сакратара ААН, станоўча паўплывала не толькі на рэлігійныя інстытуты, але і на палітыку і мысленне людзей.
У прадмове Папа звярнуў увагу на сур’ёзныя наступствы занядбання чалавекам яго абавязкаў адносна захавання планеты, што пагаршаецца пандэміяй каронавіруса. Аднак Святы Айцец прапануе разглядаць узаемазвязаныя крызісы як магчымасць: праблемы сталі добрай магчымасцю распазнаць памылкі і павучыцца на іх.
На думку Францішка, цяперашняя складаная сітуацыя павінна прымусіць чалавецтва прыняць пакуты свету як свае ўласныя і рашыцца змяніць лад жыцця на больш спрыяльны планеце.
“Надышоў час выпрацаваць новую форму ўсеагульнай салідарнасці, заснаванай на братэрстве, любові, узаемаразуменні: салідарнасці, якая шануе людзей больш, чым прыбытак, якая шукае новых шляхоў разумення развіцця і прагрэсу”, - напісаў у прадмове да кнігі Пантыфік.