Ілюстрацыйная выява Ілюстрацыйная выява 

Францішак: цяперашні крызіс – магчымасць змяніць свае звычкі

Папа напісаў прадмову да кнігі, прысвечанай яго энцыкліцы Laudato si', аўтарства Генеральнага сакратара ААН. Яна выйшла ў электронным фармаце напярэдадні кліматычнай канферэнцыі ў Глазга.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Антоніа Гутэрыш прапануе тэзіс аб тым, што сацыяльная энцыкліка Францішка адкрыла вочы свету на факт, што змірэнне з прыродай павінна стаць прыярытэтам ХХІ стагоддзя.

З 12 лістапада 2021 г. тэкст можна будзе бясплатна спампаваць на сайце Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Выданне змяшчае разважанні экалагічных актывістаў, дыпламатаў, прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла і іншых хрысціянскіх канфесій аб прыняцці сацыяльнай энцыклікі Францішка ва ўсім свеце. Пасланне папскага дакумента, па словах Генеральнага сакратара ААН, станоўча паўплывала не толькі на рэлігійныя інстытуты, але і на палітыку і мысленне людзей.

У прадмове Папа звярнуў увагу на сур’ёзныя наступствы занядбання чалавекам яго абавязкаў адносна захавання планеты, што пагаршаецца пандэміяй каронавіруса. Аднак Святы Айцец прапануе разглядаць узаемазвязаныя крызісы як магчымасць: праблемы сталі добрай магчымасцю распазнаць памылкі і павучыцца на іх.

На думку Францішка, цяперашняя складаная сітуацыя павінна прымусіць чалавецтва прыняць пакуты свету як свае ўласныя і рашыцца змяніць лад жыцця на больш спрыяльны планеце.

“Надышоў час выпрацаваць новую форму ўсеагульнай салідарнасці, заснаванай на братэрстве, любові, узаемаразуменні: салідарнасці, якая шануе людзей больш, чым прыбытак, якая шукае новых шляхоў разумення развіцця і прагрэсу”, - напісаў у прадмове да кнігі Пантыфік.
 

01 лістапада 2021, 09:34