Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак пра Адвэнт: жыццё чалавека – пастаяннае чаканне

Падчас агульнай аўдыенцыі Святы Айцец заахвоціў вернікаў плённа перажыць Адвэнт. Праз некалькі дзён у католікаў наступіць час духоўнай падрыхтоўкі да Божага Нараджэння.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“У наступную нядзелю пачынаецца Адвэнт, які праз розныя сімвалы рыхтуе нас да святкавання таямніцы ўцелаўлення Божага Сына і нагадвае, што чалавечае жыццё – гэта пастаяннае чаканне. Наша жыццё становіцца прыгожым і шчаслівым, калі мы чакаем роднага і важнага для нас чалавека. Няхай гэты Адвэнт дапаможа вам ператварыць надзею ва ўпэўненасць у тым, што Той, каго мы чакаем, любіць нас і ніколі не пакіне”, - сказаў Францішак, звяртаючыся 24 лістапада 2021 г. да вернікаў польскай мовы.
 

24 лістапада 2021, 11:26