Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: улады павінны рашуча змагацца з дзіцячай парнаграфіяй

Улады асобных краін павінны распачаць рашучую барацьбу з дзіцячай парнаграфіяй, - адзначыў Святы Айцец у інтэрв’ю часопісу Paris Match.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Адказваючы на пытанне аб сваёй рэакцыі на справаздачу незалежнай камісіі, якая расследуе выпадкі злоўжыванняў у касцёльным асяроддзі Францыі, Папа працытаваў словы, якія сам сказаў на наступны дзень пасля публікацыі дакумента: "Табе, Пане, хвала, а нам – сорам. Гэта час сораму!”.

Пантыфік заявіў: “Яшчэ адной вялікай і сур'ёзнай праблемай злоўжыванняў, хоць яна і не ляжыць у сферы адказнасці Касцёла, з'яўляецца “вытворчасць” дзіцячай парнаграфіі. Лічу, што ўрады як мага хутчэй павінны прыняць меры супраць гэтага злачынства. Адказныя за яго групы дзейнічаюць як мафія, якая хаваецца і абараняецца. Іх ахвярамі становяцца дзеці і непаўналетнія, якіх выкарыстоўваюць для здымак; шмат людзей, шмат моладзі, часам таксама непаўналетнія, глядзяць гэтыя рэчы!”, - звярнуў увагу Францішак.

Адказваючы на пытанне пра сваё здароўе пасля ліпеньскай аперацыі на кішэчніку, Святы Айцец прызнаўся, што адчувае сябе добра і можа працаваць у тым жа рытме, што і раней.
 

11 лістапада 2021, 11:02