Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: адвага і крэатыўнасць патрэбныя, каб усяліць надзею

Пантыфік скіраваў відэапасланне да ўдзельнікаў XI Фестываля сацыяльнага вучэння Касцёла, які з 25 па 28 лістапада 2021 г. праходзіць у італьянскім горадзе Верона.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Святы Айцец заўважыў, што для пераадолення крызісу, выкліканага пандэміяй, патрэбны адвага, надзея, крэатыўнасць і мужнасць. У сувязі з гэтым ён нагадаў евангельскую прыпавесць пра таланты, якая паказвае, што адвага “неабходная, каб быць хрысціянамі”

“Езус вучыць рызыкаваць і ўкладаць таланты, каб памножыць іх. Калі мы закрыемся ў сабе з адзінай мэтай – захаваць тое, што маем, – тады мы станем прайграўшымі ў вачах Евангелля”, - сказаў Папа.

У якасці прыкладу адважных людзей, якія пусцілі свае “таланты” у абарот у складанай актуальнай сітуацыі, выкліканай пандэміяй, Пантыфік нагадаў пра мноства “звычайных людзей, якія, “несумненна, уносяць свой уклад у вырашальныя падзеі нашай агульнай гісторыі: лекары, медбраты і медсёстры, фармацэўты, работнікі супермаркетаў, прыбіральшчыцы, няні, перавозчыкі, мужчыны і жанчыны, якія працуюць у сферы сацыяльных паслуг і аховы, валанцёры, святары, манахіні” (Fratelli tutti, 54).

Францішак заўважыў, што сваімі дзеяннямі яны ўсялілі надзею, якая “падтрымлівае і кіруе крэатыўнасцю з адвагай і мужнасцю”, а таксама пажадаў, каб “адвага натхняла на ўсё новыя дзеянні, скіроўвала здольнасці, стымулявала высілкі, напаўняла існаванне жыццём”.
 

26 лістапада 2021, 10:24