Папа сустрэнецца ў Фларэнцыі з біскупамі і мэрамі Міжземнамор’я
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Папы прыбудзе на радзіму Мікеланджэла і Дантэ на верталёце з Ватыкана. Пасля прызямлення на тэрыторыі фларэнтыйскага атлетычнага стадыёна імя Луіджы Рыдольфі ён адправіцца ў Палацца Век’ё – гарадскую ратушу – дзе ў старажытнай Зале пяцісот звернецца з прамовай да біскупаў і мэраў міжземнаморскага рэгіёна, а ў аскетычнай Зале ўзбраенняў сустрэнецца з сем’ямі мігрантаў і бежанцаў.
Кульмінацыйным пунктам кароткага падарожжа Папы ў Фларэнцыю стане св. Імша ў базыліцы Санта-Крочэ – найбуйнейшым у Італіі францішканскім храме, які, паводле легенды, быў заснаваны самім св. Францішкам Асізскім. Пасля літургіі Святы Айцец правядзе малітву Анёл Панскі на ганку перад базылікай, а затым вылеціць на верталёце ў Ватыкан.
Францішак прымаў удзел заключным дні працы сустрэчы біскупаў і мэраў Міжземнамор’я, якая праходзіла ў 2020 г. у паўднёваітальянскім горадзе Бары. У форуме прымалі ўдзел прадстаўнікі 20 краін, якіх Папа заклікаў “ператварыць Міжземнае мора, якое сёння практычна стала могілкамі, у месца ўваскрасення ўсяго рэгіёна”. Фларэнцыю Святы Айцец наведваў у лістападзе 2015 г. з нагоды агульнаітальянскага касцёльнага кангрэсу.