Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Афіны: Францішак сустрэўся з групай маладых сірыйскіх бежанцаў

Пра некалькі знакавых сустрэч Францішка, якія адбыліся раніцай 6 снежня 2021 г. у Афінах, паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пасля цэлебрацыі св. Імшы, якая праходзіла ў прыватнай форме, Святы Айцец прыняў у Апостальскай нунцыятуры старшыню грэчаскага парламента Канстанцінаса Тасуласа.

Затым Папа сустрэўся з групай маладых сірыйскіх бежанцаў-хрысціян, якім даў прытулак армянскі каталіцкі ардынарыят у Афінах. Дзевяць маладых сірыйцаў былі ў футболках з надпісам на італьянскай мове: “Езу, я веру ў Цябе. Рука Пана выратавала нас. Дзякуй, Святы Айцец, ты – рука Пана”.

Пасля размовы з маладымі людзьмі, Францішак, развітаўшыся з супрацоўнікамі нунцыятуры, накіраваўся для сустрэчы з моладдзю ў школу св. Дыянісія ў Амарусіёне, паўночным прыгарадзе Афін, якую вядуць сёстры-уршулянкі.
 

06 снежня 2021, 11:32