Францішак да творцаў: перад мастацтвам няма сяброў і ворагаў
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Сённяшняму свету не хапае пяшчоты, радасці, надзеі, і творцы сваім талентам умеюць выклікаць, адраджаць і распаўсюджваць гэтыя пачуцці, - перакананы Францішак. “Пяшчота паходзіць ад любові, яна – як мова любові”, - дадаў ён.
Пантыфік падзякаваў ініцыятарам канцэрта за падтрымку адукацыйных праектаў, адрасаваных дзецям і моладзі на Гаіці і ў Ліване. “Ваша музыка, вашы спевы дапамагаюць адкрыць сэрцы і не забыць пра тых, хто пакутуе, зрабіць канкрэтныя жэсты абмену, якія прыносяць радасць многім сем'ям, што жадаюць даць сваім дзецям будучыню праз адукацыю”, - адзначыў ён.
Папа з жалем заўважыў, што “пандэмія пагоршыла адукацыйны разрыў для мільёнаў дзяцей і падлеткаў, адхіленых ад любой адукацыйнай дзейнасці”. Але існуюць і іншыя “пандэміі”, якія перашкаджаюць распаўсюджванню культуры дыялогу і культуры інклюзіі. “У адукацыі жыве зерне надзеі: надзея на мір і справядлівасць, надзеі на прыгажосць, надзеі на дабро; надзеі на грамадскую згоду”, - адзначыў ён.
“Святло Божага Нараджэння прымушае нас нанова адкрыць пачуццё братэрства і падштурхоўвае да салідарнасці з тымі, хто мае патрэбу. (...) Перад мастацтвам няма сяброў і ворагаў, усе мы аднолькавыя, усе сябры, усе браты”, - звярнуў увагу Святы Айцец.