Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак прывітаў вернікаў амерыканскага кантынента

Папа прывітаў вернікаў з розных краін амерыканскага кантыненту, якія сабраліся на плошчы св. Пятра, каб разам памаліцца ружанец з нагоды літургічнага ўспаміну Маці Божай Гвадэлупскай.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Святы Айцец скіраваў свой зварот пасля малітвы Анёл Панскі, якую правёў 12 снежня 2021 г. – у літургічны ўспамін Маці Божай Гвадэлупскай, апякункі Лацінскай Амерыкі. З гэтай нагоды ў Ватыкане адбылася ружанцовая малітва. Яе ініцыятарам выступіла Папская камісія па справах Лацінскай Амерыкі.

“Маці Божая Гвадэлупская і св. Хуан Дыега вучаць нас ісці разам, ад перыферыі да цэнтру, у еднасці з наступнікамі апосталаў, якімі з’яўляюцца біскупы, каб быць Добрай навіной для ўсіх. Трэба нястомна абнаўляць гэты досвед. Такім чынам Бог, які з’яўляецца адзінствам, будзе заахвочваць да навяртання і аднаўлення Касцёла і грамадства, якога вельмі патрабуем у абедзвюх Амерыках – сітуацыя многіх амерыканскіх краін вельмі смутная – і якога патрабуем таксама ва ўсім свеце”, - сказаў Пантыфік.
 

12 снежня 2021, 14:29