Папскае пасланне надзеі на Паўночным полюсе
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Святы Айцец папрасіў свайго госця маліцца за яго падчас хуткага падарожжа на Паўночны полюс. Ён таксама блаславіў кнігу, якую спартсмен возьме з сабой. Гаворка ідзе пра кішэнны варыянт паслання надзеі, якое Францішак скіраваў да свету падчас пандэміі.
Падчас падарожжа Хадад пакіне кнігу ў бункеры Global Seed Vault на Шпіцбергене ў Нарвегіі. Гэта самае вялікае і бяспечнае сховішча для збожжа, і таму гэтае месца лічыцца сімвалам біяразнастайнасці планеты.
Экалагічны актывіст падкрэсліў, што сваім жэстам ён хоча нагадаць свету аб неабходнасці абароны стварэння. “Мы не можам працягваць безадказна рабаваць і знішчаць нашу планету, і без таго ўжо настолькі хворую, што з кожным днём яна становіцца бліжэй да інваліднай каляскі”, - заўважыў Хадад пасля сустрэчы з Францішкам.