Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: будзем ісці ў новым годзе за святлом Хрыста

Папа заклікаў вернікаў быць здольнымі з адкрытым сэрца шукаць святло Хрыста па прыкладзе трох евангельскіх мудрацоў. Адмысловы заклік ён скіраваў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Аб’яўленне Пана, якое будзем святкаваць заўтра, нагадвае нам, што Бог “дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення сышоў з неба”. Яна дапамагае нам зразумець, што Божы Сын прысутнічае ў душы кожнага, хто шчыра шукае Яго. Давайце будзем ісці ў гэтым новым годзе за святлом Хрыста”, - сказаў Пантыфік 5 студзеня 2022 года, вітаючы пілігрымаў, сабраных у ватыканскай Зале Паўла VI.

Святы Айцец таксама пажадаў вернікам захоўваць радасць перыяду Божага Нараджэння, каб сустрэць у малітве Збаўцу, які прагне стаць блізкім за ўсіх людзей.
 

05 студзеня 2022, 12:05