Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа павіншаваў вернікаў усходняй традыцыі з Божым Нараджэннем

Святы Айцец скіраваў свае віншаванні з нагоды Божага Нараджэння праваслаўным і католікам Усходніх Цэркваў, якія карыстаюцца юліянскім календаром.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Сёння мае думкі скіраваны да братоў і сясцёр Усходніх Цэркваў, як каталіцкіх, так і праваслаўных, якія заўтра будуць святкаваць Нараджэнне Пана. З любоўю я пераказваю ім самыя сардэчныя пажаданні міра і ўсяго добрага: няхай Хрыстус, народжаны ад Панны Марыі, асвеціць вашы сем’і і вашы супольнасці! Браты і сёстры, віншую вас!”, - сказаў Францішак пасля малітвы Анёл Панскі, якая 6 студзеня 2022 года прайшла на ватыканскай плошчы святога Пятра.
 

07 студзеня 2022, 09:59