Папа падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Ордэна Меншых Братоў Папа падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Ордэна Меншых Братоў 

Папа заклікаў францішканаў да евангелізацыйнага ладу жыцця

7 студзеня 2022 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане кіраўніцтва Ордэна Меншых Братоў. Сустрэча праходзіла ў форме дыялогу і працягвалася каля 45 хвілін.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Святы Айцец заклікаў нас да адважнай працы з моладдзю, згодна з яе мовай і на карысць пакліканняў, каб не апускалі рукі і былі здольнымі з даверам і верай глядзець у нашу будучыню”, - сказаў айцец Масіма Фузарэлі, генеральны настаяцель манаскай супольнасці.

Законнік заўважыў, што Папа ўважліва пазнаёміўся з сітуацыяй Ордэна ў розных частках свету, а таксама прызнаўся, што мае сімпатыю да францішканаў, якіх заклікаў жыць “евангелізацыйным чынам і працаваць са свядомасцю, што маюць такую вялікую крыніцу натхнення і прывабнасці”, як святы Францішак Асізскі.

Разам Генеральным настаяцелем у сустрэчы бралі ўдзел члены Генеральнай рады Ордэна, Генеральны пракуратар, Сакратар па пытаннях евангелізацыі і місіянерскай дзейнасці, Генеральны сакратар Ордэна і асабісты сакратар Генеральнага настаяцеля.
 

08 студзеня 2022, 15:32