Папа запэўніў у блізкасці жыхароў вострава Ла-Пальма
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Я разам з вамі на шляху адбудовы”, - запэўніў Святы Айцец насельніцтва вострава ў кароткім відэароліку, які быў запісаны падчас аўдыенцыі для трэцяй групы іспанскага епіскапату, якая прыбыла ў Рым з візітам Ad limina Apostolorum. Сустрэча праходзіла 21 студзеня 2022 года ў Ватыкане.
Францішак выказаў блізкасць людзям, якіх стыхія пазбавіла даху над галавой і працы. “Гэта цяжка, але не скарайцеся. Адбудоўваць – значыць заўсёды рабіць крок наперад, значыць, што параза не мае апошняга слова, значыць нястомна ўглядацца ў гарызонт”, - нагадаў Папа, запэўніваючы жыхароў вострава ў сваёй малітве.
Вывяржэнне вуклану на Ла-Пальме пачалося 19 верасня і завяршылася 13 снежня 2021 года. Яно стала самым працяглым у гісторыі вострава. За час вывяржэння лава накрыла звыш 1,2 тысячы гектараў, былі разбураны каля 1600 пабудоваў, большасць з якіх жылыя дамы, пашкоджана 74 кіламетры дарог, эвакуіраваны больш за 7 тысяч чалавек.